Воскресенье, 15 марта 2026

Дар’я Варакіна з гімназіі часта завітвае ў дзіцячую бібліятэку і віншуе яе работнікаў са святам!

322

Вучаніца 4 класа пружанскай гімназіі Дар’я Варакіна часта завітвае ў дзіцячую бібліятэку.

Прызнаецца, што тут падабаецца не толькі вялікая колькасць разнастайных кніг, але і цікавыя мерапрыемствы. Яе любімая кніга — фэнтэзі «Цмокавая сага» Тай Сазэрлэнд.

Юная чытачка віншуе са святам усіх бібліятэкараў і чытачоў. Яе пажаданні ў Дзень бібліятэк — каб у кожную ўстанову прывозілі шмат новых кніжак і каб людзі ніколі не гублялі цікавасці да чытання.

Юлія Янушка. Фота Кацярыны Масік