Вторник, 13 января 2026

Дарагія жыхары Пружанскага раёна

143

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства!

Павароты гісторыі не раз выпрабоўвалі на трываласць нашу Айчыну, але заўсёды перамагала адзінства, згуртаванасць народа, якія заснаваны на любові да Радзімы. Гэты дзень вяртае нас да гістарычнай даты 17 верасня 1939 года, калі адбылася лёсавызначальная падзея ў гісторыі беларускага народа — уз’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі, што стала кропкай адліку новай гісторыі адзінага беларускага народа.

Гэтае свята напоўнена глыбокім сэнсам, нагадвае аб традыцыях нацыянальнай згоды, падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, нязломнасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці. Гэта бясцэнны запавет для дзяцей і ўнукаў — берагчы суверэнітэт нашай краіны, мір і адзінства на роднай зямлі.

Няхай Дзень народнага адзінства нагадвае нам аб тым, што толькі разам зможам дасягнуць вялікіх вышынь і стварыць лепшую будучыню для нашых дзяцей і ўнукаў. Жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, поспехаў і дабрабыту.

Юрый НАРКЕВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь