
Віншую вас са святам вясны і працы – 1 Мая!
Першамай — гэта сімвал вясны, стваральнай энергіі, працоўных дасягненняў, яднання і салідарнасці. Для большасці людзей ён традыцыйна ўвасабляе сабой не толькі абнаўленне прыроды і пазітыўны настрой, але і ўсеагульнае яднанне ў стваральнай і эфектыўнай дзейнасці. Праца заўсёды служыла гарантам стабільнасці краіны і дабрабыту чалавека.
Чалавек працы, прафесіянал сваёй справы карыстаецца заслужанай павагай у грамадстве. Ад усёй душы дзякую ўсім, хто сваёй сумленнай працай уносіць дастойны ўклад у эканамічнае, сацыяльнае і культурнае развіццё раёна, усім, хто раней ствараў перадумовы для яго дынамічнага і стабільнага развіцця і цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку.
У гэтае светлае свята жадаю, каб у кожнага з вас была любімая справа. Няхай ваша жыццё будзе напоўнена цікавай працай і творчасцю, смелымі задумамі і яркімі ідэямі! Упэўнены, што працавітасць жыхароў Пружанскага раёна, іх адказныя адносіны да даручанага ўчастка работы стануць залогам далейшага працвітання раёна.
Юрый НАРКЕВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
