
Шчыра віншуем вас з выдатным святам, поўным душэўнай цеплыні і дабрыні — Днём маці!
Дзень маці — цудоўная магчымасць выказаць бязмежную ўдзячнасць за ўсё, што робяць для нас нашы мамы, за іх любоў і разуменне.
Мы ганарымся нашымі выдатнымі жанчынамі, якія паспяхова сумяшчаюць працоўную і грамадскую дзейнасць і пры гэтым застаюцца клапатлівымі маці і любячымі жонкамі.
У гэты дзень мы асабліва ўшаноўваем маці-гераінь, шматдзетных мам, жанчын, якія выхоўваюць дзяцей-сірот і дзяцей, пакінутых без апекі бацькоў.
Мілыя мамы! Дарагія бабулі! Зямны паклон вам за вашу нястомную працу, бязмежнае цярпенне, душэўную шчодрасць і жыццёвую мудрасць.
Хай дзеці апраўдваюць усе вашы надзеі, цешаць сваімі дасягненнямі, дораць клопат і ўвагу.
Няхай у вашых вачах не згасае бляск, з твару не сыходзіць усмешка, а ў хаце заўсёды пануюць утульнасць, мір і гармонія.
Моцнага здароўя, шчасця, удачы і дабрабыту вам і вашым родным!
Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай КУДРАВЕЦ, старшыня Пружанскага раённага
Савета дэпутатаў.