Четверг, 5 декабря 2024

З Днём Незалежнасці Беларусі і 80-годдзем вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў віншуе кіраўніцтва Пружаншчыны

275

Віншуем вас з галоўным дзяржаўным святам — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і вялікай гістарычнай датай — 80-годдзем вызвалення нашай Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Восем дзесяцігоддзяў мы жывём пад мірным небам, тры дзесяцігоддзі паспяхова будуецца ўласная суверэнная дзяржава. Нас натхняюць прыклады гераічных продкаў, шматвяковая гісторыя, багатая культура і разуменне таго, што магчымасць вольна распараджацца сваім лёсам — найвышэйшая каштоўнасць для любога народа.

Адстойваючы нацыянальныя інтарэсы, развіваючы эканоміку і сацыяльную сферу, нават у самыя складаныя часы мы разлічвалі толькі на сябе, будавалі дабрабыт на руплівай працы, калектывізме і ўзаемадапамозе. І сёння, калі на нашу краіну аказваецца беспрэцэдэнтны эканамічны і інфармацыйны ціск, гэты цяжкі вопыт зноў запатрабаваны і актуальны. Ён дае нам упэўненасць, што мы справімся з усімі праблемамі.

Наша сіла ў праўдзе, адзінстве і патрыятызме. У нас ёсць родная краіна, якой мы ганарымся, ёсць армія, здольная даць годны адпор любому агрэсару, і народ-пераможца, які памятае герояў і шануе свабоду. Менавіта таму мы адважна і спакойна глядзім у будучыню.

Жадаем усім моцнага здароўя, міру, шчасця і дабрабыту.
З 80-годдзем вызвалення Беларусі!

З Днём Незалежнасці!

Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.