Понедельник, 2 декабря 2024

Дарагія юнакі і дзяўчаты Пружаншчыны!

191

Шчыра віншуем вас з Днём моладзі і студэнцтва!

Маладосць — самая прыдатная пара для смелых надзей і адкрыццяў, творчасці і натхнення, мар і пошуку свайго месца ў жыцці.

Маладыя людзі Пружаншчыны — разумныя, таленавітыя, мэтанакіраваныя, актыўныя і ініцыятыўныя. Мы ганарымся поспехамі і дасягненнямі нашых вучняў і студэнтаў, маладых урачоў і педагогаў, спецыялістаў сельскай гаспадаркі, іншых галін. Вы — велізарны патэнцыял нашага рэгіёна, яго працоўны, інтэлектуальны і творчы рэсурс. Вы — наша будучыня. Якой яна будзе, шмат у чым залежыць ад вашай грамадзянскай пазіцыі, маральнага выбару.

Упэўнены, што вы нас не падведзяце, здолееце рэалізаваць свае здольнасці і таленты, зрабіць нямала добрых і карысных спраў для працвітання роднай Пружаншчыны і любімай Беларусі.

Жадаем здароўя, аптымізму, смеласці і добрых сяброў. Імкніцеся да перамог, кахайце, марце! Хай ваша жыццё будзе напоўнена радасцю творчасці, новымі адкрыццямі і дасягненнямі, шчасцем і дабром.

Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.