Среда, 17 декабря 2025

Дарагія суайчыннікі!

165

Віншую вас з Днём народнага адзінства!

Сёння мы разам будуем моцную, незалежную і квітнеючую дзяржаву. Дзень народнага адзінства — гэта магчымасць успомніць сваю гісторыю, любіць і паважаць беларускі народ, які ў вырашальны момант становіцца велізарнай непераможнай сілай, адкрывае скрытыя рэзервы мужнасці і гераічнасці для сваёй волі і росквіту.

Прыклад продкаў паказвае нам, што адзіны спосаб дасягнуць высокай мэты — адкінуць рознагалоссі, працаваць разам, паважаць і імкнуцца разумець адзін аднаго, абапірацца на нашу ідэнтычнасць, а не шукаць адрозненні, ствараць, а не руйнаваць.

Згода і адзінства, вернасць маральным каштоўнасцям — гэта важныя ўмовы стабільнага і дынамічнага развіцця нашай краіны, спакойнага і мірнага жыцця грамадзян.

Ад усёй душы жадаю моцнага здароўя, гармоніі, спакою вам і вашым сем’ям! Хай вас заўсёды акружаюць толькі радасныя падзеі, а ў нашым агульным доме пануюць мір і згода.

З павагай, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па
рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Іванавіч Пішч.