Вторник, 14 января 2025

Дарагія калегі, шаноўныя ветэраны працы, віншуем вас з прафесійным святам!

133

Ніколі не губляйце веры ў свае веды, магчымасці і крышку — у цуд. Ніколі не  апускайце рукі і змагайцеся да канца. Бо ад вашых прафесійных перамог заўсёды залежыць нечае жыццё.

Асаблівую падзяку выказваем ветэранам медыцыны, якія аддалі шмат гадоў ахове здароўя і цяпер знаходзяцца на заслужаным адпачынку.

Ад усяго сэрца жадаем усім дабрабыту, стабільнасці і, самае галоўнае, таго, што вы так шчодра даяце людзям, — здароўя! Няхай яркіх, незабыўных і радасных мінут у вашым жыцці будзе як мага больш! Міру і дабра вам і вашым сем’ям.

Прафкам пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі УАЗ «Пружанская цэнтральная раённая бальніца»