
Івацэвіцкім РАУС УУС Брэсцкага аблвыканкама адшукваецца без вестак прапаўшая Наліўка Соф‘я Ігнатаўна, 1940 г.н., ураджэнка в. Туркі Ляхавіцкага р-на, жыхарка в. Углы, д. 78 Івацэвіцкага раёна, якая 4 жніўня 2023 года каля 9.00 гадзін пайшла ў лес па грыбы, і да цяперашняга часу яе месцазнаходжанне не вядома.
Прыкметы: на выгляд 83 гады, рост каля 160-170 см, целасклад хударлявы, валасы прамыя, сівыя, вочы светлыя (зялёныя), мова ясная.
Была апранута: сіняя хустка, астатнія рэчы не ўстаноўлены.
Пры сабе мела: кошык (сумка з ручкамі) бела-сіняга колеру, зроблены з пластыкавых стужак.
Просім грамадзян, якім нешта вядома аб магчымым месцазнаходжанні адшукваемай асобы, паведаміць у бліжэйшы аддзел міліцыі або патэлефанаваць па нумарах:
(8-01645) 31-9-44, 8-029-200-77-48 або 102.