Суббота, 5 октября 2024

Далучайцеся да велапрабегу «78: Моладзь за мір!»

531

У пятніцу, 15 ліпеня, па тэрыторыі раёна пройдзе велапрабег.

Мерапрыемства праводзіцца ў рамках Года гістарычнай памяці і прымеркавана да Дня вызвалення г. Пружаны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Даўжыня маршруту велапрабегу складае 40 км. Удзельнікі стартуюць у 8.30 гадзін раніцы ад Брацкай магілы на гарадскіх праваслаўных могілках. Далей жа наведаюць Плябанцы, Купічы, Шарашэва, Стараволю і Шані. Фінішуе велапрабег у Пружанах.

Калі ў вас ёсць жаданне стаць адным з удзельнікаў велапрабегу, звяртайцеся ў раённае аб’яднанне прафсаюзаў па нумары 2-04-81.