Понедельник, 21 апреля 2025

«Дай лесу новае жыццё!»

246

21 сакавіка ў Пружанскім лясгасе, як і ва ўсёй рэспубліцы, пачалася маштабная акцыя «Дай лесу новае жыццё!», накіраваная на аднаўленне лясоў.

Стартавала мерапрыемства ў Гарадзечненскім лясніцтве, дзе на плошчы 3,1 га высаджваліся лясныя культуры па схеме змешвання: восем радоў хвоі з двума радамі бярозы, пакінутых пад натуральнае зарошчванне.

— У працэсе акцыі плануецца стварэнне пасадак лесу на плошчы больш за 23 гектары. Таксама будзе дапоўнена лясных культур на 9,5 га. Некалькі арганізацый раёна ўжо выказалі жаданне паўдзельнічаць у акцыі. Мы запрашаем кожнага далучыцца да гэтага працэсу. Вы зробіце добрую справу, за што будзем вельмі ўдзячныя, — адзначыў галоўны ляснічы Дзмітрый Козел.

Удзел у акцыі даступны кожнаму. Для гэтага неабходна звярнуцца ў лясгас ці лясніцтва, дзе вас забяспечаць пасадачным матэрыялам і вызначаць участак для пасадкі. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па тэлефонах: 8-029-778-22-20 ці 8-029-220-15-03. Дадзеная акцыя працягнецца па 12 красавіка.

Далучайцеся і дапамажыце лесу атрымаць новае жыццё!

Руслан Басак. Фота Кацярыны Масік