Суббота, 5 октября 2024

ДАІ паведамляе. Акцыя «П‘янаму за рулём не месца»

150

З мэтай прафілактыкі і папярэджання ДТЗ з удзелам нецвярозых вадзіцеляў з 29 па 31 мая Дзяржаўтаінспекцыя Пружанскага РАУС правядзе прафілактычную акцыю «П‘янаму за рулём не месца».

У гэтыя дні супрацоўнікі ДАІ будуць несці службу ва ўзмоцненым рэжыме. Павышаная ўвага будзе ўдзяляцца выяўленню і спыненню выпадкаў кіравання транспартнымі сродкамі нецвярозымі асобамі, а таксама вадзіцелям, якія не маюць вадзіцельскіх пасведчанняў, груба парушаюць Правілы дарожнага руху.

П’яны кіроўца — патэнцыяльны забойца. З’яўляючыся ўдзельнікам дарожнага руху, ён падвяргае небяспецы жыццё не толькі сваё, але і навакольных. Чалавек павінен цвёрда ведаць: калі выпіў — не варта нават падыходзіць да сваёй машыны, а не тое што сядаць за руль.

Важна не заставацца раўнадушным да гэтага і кожнаму чалавеку. Калі вы ведаеце ці мяркуеце, што за рулём транспартнага сродку нецвярозы кіроўца, набірайце «102».