
Алкаголь і дарога несумяшчальныя.
Нецвярозых кіроўцаў супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі выяўляюць штодня, хаця кожны з іх ведае аб небяспецы такога кіравання. Што прымушае здзяйсняць падобнае правапарушэнне? Нельга, выпіўшы з намерам, выпадкова сесці за руль.
За кіраванне ў стане ап’янення, а таксама адмовы ад праходжання агляду надыходзіць адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 100 да 200 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання тэрмінам ад 3 да 5 гадоў.
За паўторнае такое кіраванне на працягу года парушальніку ўжо пагражае крымінальная адказнасць, з канфіскацыяй транспарта і абмежаваннем або пазбаўленнем волі.
Аднак штрафы і абмежаванні – гэта нішто, у параўнанні са стратай здароўя або жыцця іншага чалавека, прычынай якога можа стаць п’яны кіроўца.
Калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартным сродкам кіруе вадзіцель у стане алкагольнага ап’янення, паведаміце ў дзяжурную часць па тэлефоне 102. Магчыма, менавіта ваш званок выратуе жыццё іншага чалавека!
