Спецыялісты і наведвальнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з работнікамі КУВП «Камунальнік» правялі дабрачынную акцыю па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі нашага горада.
Падчас мерапрыемства яе ўдзельнікі высадзілі на адной з вуліц нашага горада 33 саджанцы туі, якія былі вырашчаны ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інва-лідаў ТЦСАН у рамках рэалізацыі праекта «Зялёны горад».
Удзел у акцыі для кожнага наведвальніка аддзялення — гэта вялікі стымул для новых добрых спраў на карысць сваёй малой радзімы, што як нельга лепш адпавядае задачам праекта «Зялёны горад»: садзейнічанне добраўпарадкаванню і азеляненню тэрыторыі горада, а таксама развіццё і замацаванне ў людзей з інваліднасцю практычных уменняў і навыкаў па вырошчванні і доглядзе дэкаратыўных культур.
Руслан Басак