Пятница, 13 декабря 2024

Да трох з паловай гадоў пазбаўленення волі і штрафу прыгаварыў суд жыхарку раёна за паклёп у дачыненні да Кіраўніка дзяржавы і дыскрэдытацыю краіны

259

Пасля выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь беларускі сегмент інтэрнэту пераўтварыўся ў сапраўдны сметнік, «разграбаць» які давялося ў тым ліку і праваахоўным органам. Заклікі да беспарадкаў, вандалізму, нават тэрарыстычных актаў кваліфікаваліся як крымінальныя злачынствы, а іх аўтары атрымлівалі справядлівае пакаранне.

У сярэдзіне чэрвеня бягучага года раённым судом была асуджана 65-гадовая жыхарка раёна. Пенсіянерка Г. прызнана вінаватай у паклёпе ў адносінах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: жанчына ў глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт размясціла ганебную інфармацыю ў адрас дзеючага Кіраўніка дзяржавы, а таксама распаўсюджвала свядома ілжывыя звесткі аб прававым стане грамадзян у Рэспубліцы Беларусь, дзейнасці дзяржаўных органаў, такім чынам дыскрэдытуючы нашу краіну і наносячы істотную шкоду дзяржаўным інтарэсам.

Абвінавачваная сваю віну ў інкрымінаваным ёй злачынстве не прызнала. Аднак, нягледзячы на гэта, яе вінаватасць была пацверджана сукупнасцю сабраных доказаў, у тым ліку наяўным відэазваротам і публікацыямі, размешчанымі ў глабальнай камп’ютарнай інтэрнэт-сетцы.

Суд ўзяў да ўвагі факт непрызнання віны, наяўнасць ў дзеяннях абвінавачванай акалічнасцяў, што абцяжарваюць адказнасць, а менавіта: учыненне злачынства асобай, якая раней прыцягвалася да крымінальнай адказнасці і мае непагашаную або незнятую судзімасць. Да таго ж былі ўлічаны звесткі пра гэту асобу, якая раней была асуджана за абразу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама за актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак. У абвінавачваемай быў і «вялікі багаж» адміністрацыйных учынкаў, які пацвярджаюць складзеныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.

У выніку суд пагадзіўся з прапанаванай абвінавачваннем мерай адказнасці і прызначыў грамадзянцы пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 3 гады і 6 месяцаў з адбываннем пакарання у калоніі агульнага рэжыму са штрафам у памеры 3200 рублёў (100 базавых велічынь).

Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны ў апеляцыйным парадку.

Вераніка Манец, памочнік пракурора