Четверг, 17 апреля 2025

Да трох гадоў пазбаўлення волі пагражае жыхару Ружан, які скарыстаўся чужой банкаўскай карткай

425

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана пяць крымінальных спраў.

Жыхар Пружанскага раёна вырашыў паправіць матэрыяльнае становішча за чужы кошт. Справа ў тым, што мужчына ў цэнтры г.п. Ружаны знайшоў чужую банкаўскую картку. Замест таго, каб пастарацца вярнуць яе законнаму ўладальніку, ажыццявіў несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі, якая дазваляе ажыццяўляць аперацыі з карт-рахункам уладальніка карткі. Пасля чаго правёў неаднаразовыя безнаяўныя плацяжы за набытыя тавары ў розных гандлёвых аб’ектах г.п. Ружаны. Агульная сума ўкрадзенага склала 168 рублёў.

Мужчыне пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.