Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана дванаццаць крымінальных спраў.

Жыхар г. Пружаны ў 2022 годзе быў асуджаны на 2 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. На жаль, гэтая мера ўздзеяння на яго станоўча не паўплывала, таму што ў перыяд адбывання пакарання мужчына зноў здзейсніў наўмыснае злачынства. Падчас сваркі нанёс грамадзяніну, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, не менш аднаго ўдару кулаком у вобласць твару. У выніку прычыніў апошняму цялеснае пашкоджанне ў выглядзе двухбаковага пералому ніжняй сківіцы, якое адносіцца да катэгорыі менш цяжкіх.
Забіяку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.