Среда, 19 февраля 2025

Да года пазбаўлення волі пагражае жыхару Пружанскага раёна, які вырашыў не плаціць аліменты

632

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана тры крымінальныя справы.

Жыхар Пружаншчыны па рашэнні суда быў абавязаны выплачваць аліменты на ўтрыманне непаўналетняга сына ў памеры 25% ад усіх відаў заробку. У нейкі момант ён вырашыў зрабіць сабе палёгку, так сказаць, пажыць для сябе, і больш за тры месяцы на працягу года нічога не плаціў.

За гэта мужчыне пагражае да аднаго года пазбаўлення волі.