Воскресенье, 20 апреля 2025

Да чатырох гадоў пазбаўлення волі чакае жыхара Магілёва, які адправіў парнаграфічны відэаролік непаўналетняй пружанцы

371

Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за апошні тыдзень чэрвеня супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана восем крымінальных спраў.

Распаўсюджанне парнаграфічных матэрыялаў у нашай краіне караецца даволі жорстка. І гэта справядліва. Толькі не ўсіх гэтая акалічнасць палохае.

Сярод такіх «смелых і неабачлівых» апынуўся і жыхар горада Магілёва. Выкарыстаўшы свой мабільны тэлефон, які быў падключаны да інтэрнэту, ён адправіў выраблены самастойна парнаграфічны відэаролік жыхарцы нашага раёна. Пры гэтым ведаў, што дзяўчына непаўналетняя.

Цяпер мужчыну чакае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.