Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана тры крымінальныя справы.
Ніяк не знікнуць з крымінальнай статыстыкі крадзяжы з дамоў у населеных пунктах нашага раёна. Пастаянна знаходзяцца несумленныя грамадзяне, якія за кошт украдзенага хочуць паправіць сваё матэрыяльнае становішча, пры гэтым зусім не задумваючыся пра наступствы, якія чакаюць злодзеяў.
Вось і ў дачыненні нявысветленай асобы ўзбуджана крымінальная справа: зламыснік узламаў уваходныя дзверы ў адной з вёсак Пружаншчыны і вынес маёмасці на агульную суму звыш 240 рублёў, чым прычыніў уладальніцы нерухомасці матэрыяльны ўрон.
Да чатырох гадоў пазбаўлення свабоды чакае аматара лёгкіх грошай.