Среда, 14 октября 2026

Да 5 гадоў пазбаўлення волі пагражае пружанцу, які набыў марыхуану

475

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана сем крымінальных спраў.

Жыхар г. Пружаны пры дакладна не высветленых абставінах незаконна, для асабістага ўжывання набыў рэчыва расліннага паходжання, якое, згодна заключэнню эксперта, з’яўляецца небяспечным наркатычным сродкам — марыхуанай.

У ходзе вобыску супрацоўнікамі міліцыі наркотык быў забраны.

Мужчыне пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.