Среда, 15 января 2025

Да ўвагі арганізацый! Меры стымулявання суб’ектаў гаспадарання пры рэалізацыі прыродаахоўных мерапрыемстваў

98

Памер вылічанай сумы экалагічнага падатку за выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, скід сцёкавых вод, захоўванне і захаванне адходаў вытворчасці штоквартальна могуць быць зменшаны (у памеры не больш за вылічаную суму адпаведнага экалагічнага падатку ў названы перыяд) на суму вырабленых расходаў на фінансаванне капітальных укладанняў (за выключэннем капітальных укладанняў, якія фінансуюцца з бюджэту) пры рэалізацыі адпаведна наступных прырода-ахоўных мерапрыемстваў:

— узвядзенне і (або) рэканструкцыю газаачышчальных установак, установак па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі, а таксама стварэнне аўтаматызаваных сістэм кантролю за выкідамі забру-джвальных рэчываў у атмасфернае паветра;
— узвядзенне і (або) рэканструкцыю збудаванняў, установак і (або) прылад, прызначаных для выдалення са сцёкавых вод забруджвальных рэчываў, апрацоўкі асадку і выпуску вычышчаных сцёкавых вод у паверхневыя водныя аб’екты;
— узвядзенне і (або) рэканструкцыю ўласнікамі адходаў аб’ектаў па выкарыстанні адходаў і (або) аб’ектаў абясшкоджвання і захоўвання адходаў.

Просім улічыць наяўнасць дадзенага механізма льгатавання па выплаце экалагічнага падатку пры планаванні і рэалізацыі мерапрыемстваў, у т.л. умоў, устаноўленых тэрытарыяльнымі органамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь у дазволах на выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, спецыяльнае водакарыстанне, захоўванне і захаванне адходаў, а таксама ў комплексных прырода-ахоўных дазволах.

Пры ўзнікненні пытанняў аб практыцы прымянення эканамічнага стымулявання рэкамендуем звяртацца ў раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.