Понедельник, 13 января 2025

Цяпер зрабіць прышчэпку супраць грыпу і кавіду можна за адзін візіт у паліклініку

275

Ужо больш за тыдзень таму ва ўстановах аховы здароўя Пружаншчыны пачалася вакцынацыя супраць грыпу, якая будзе праводзіцца да 1 снежня.

Адметнасць сёлетняй прышчэпачнай кампаніі ў тым, што за адзін візіт у паліклініку можна зрабіць адразу дзве прышчэпкі: у адно плячо — супраць грыпу, у другое — супраць кавіду. Такое сумеснае прымяненне вакцын з’яўляецца актуальным як для дарослых, так і для дзяцей.

Згодна з нацыянальным прышчэпачным планам, для фарміравання калектыўнага імунітэту вакцыну супраць грыпу павінны атрымаць 40 % насельніцтва. На дадзены момант, па словах загадчыцы паліклінікі Пружанскай ЦРБ Вольгі Барысюк, у нашым раёне гэты паказчык складае 1,6 %: пакуль што вакцынацыю прайшлі 647 чалавек, з іх — 137 дзяцей.

Загадчыца дзіцячай кансультацыі Жанна Пракапеня ўдакладніла, што чалавеку, які хварэў на COVID-19, прышчэпку і ад гэтай інфекцыі, і ад грыпу можна рабіць ужо праз 2-8 тыдняў пасля выздараўлення ў залежнасці ад цяжкасці перанесенага захворвання (заўважце: раней паведамлялася, што вакцынавацца ад каранавіруса можна як мінімум праз шэсць месяцаў пасля выздараўлення).

Вольга Басак Фота Кацярыны Масік