Гаспадаркі нашага раёна, якія спецыялізуюцца на вырошчванні цукровых буракоў, поўнасцю завяршылі ўборку і адгрузку салодкіх караняплодаў на ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод».
![](http://www.budni.by/wp-content/uploads/2022/10/20220929_IMG_3879_0005.jpg)
Нагадаем, што ў бягучым годзе плошчы пад цукровыя буракі ў рэгіёне складалі 1180 га. Самай высокай ураджайнасцю можа пахваліцца ААТ «Агра-Калядзічы» — 819 ц/га, на другім месцы «Велікасельскае Агра» — 668 ц/га, на трэцім «Мурава» — 652 ц/га, у ААТ «Шані-аграпрадукт» — 537 ц/га. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне — 668 ц/га. Адгружана ўсяго 78810 тон.
Таксама сем сельгаставарыстваў вырашыла забяспечыць сябе жамерынамі ад буракоў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці дабавак у рацыёны жывёлы, іх назапашана 14954 тоны.
Вадзім Раўнейка. Фота Кацярыны Масік