29 жніўня каля Палаца культуры ў Пружанах адбылося свята фарбаў ColorFest — яркі музычны фестываль. Галоўная яго традыцыя — абсыпаць адзін аднаго рознакаляровымі спецыямі, яркімі і лёгказмывальнымі фарбамі.
Шмат моладзі прыйшло ўзняць сабе настрой і паўдзельнічаць у гэтым мерапрыемстве. Прыязжалі нават з вёсак. Фарбаў хапіла на ўсіх! Эмоцыі, якія перапаўнялі пасля фестывалю, былі не менш яркімі, чым фарбы.
Дар‘я Мардань.