У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам такая рэгістрацыя не патрабуецца, за выключэннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь.
Фізічныя асобы, якія плануюць рэалізоўваць прадукцыю кветкаводства, абавязаны да пачатку ажыццяўлення дзейнасці падаць у падатковы орган апавяшчэнне (пісьмовае або праз асабісты кабінет плацельшчыка).
Да пачатку ажыццяўлення дзейнасці трэба аплаціць адзіны падатак па ўстаноўленых стаўках. Пры ажыццяўленні рэалізацыі прадукцыі кветкаводства ў г. Пружаны і населеных пунктах Пружанскага раёна ён складае 130 руб. на месяц. Пры працы менш за пятнаццаць дзён у каляндарным месяцы адзіны падатак вылічаецца з ужываннем каэфіцыента 0,5. Для асобных катэгорый грамадзян прадугледжана зніжэнне стаўкі адзінага падатку на 20%.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у інспекцыі МНС Рэспублікі Беларусь па Пружанскім раёне па адрасе: г. Пружаны, вул. Р.Шырмы, д. 17, каб. 206, 207, тэл. 2-17-76, 4-01-17, 4-01-07.
Вольга Плеска, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар упраўлення падаткаабкладання фізічных асоб