Понедельник, 12 мая 2025

Ці можна ўпрыгожыць аўтамабіль? Карэспандэнт атрымаў адказ у ДАІ

772

Нярэдка бачыў машыны, на дзверцах або капоце якіх былі надпісы «з Перамогай», «На Берлін», «За Беларусь». Хацеў такую ж нанесці напярэдадні навагодніх свят, але сусед па гаражы сказаў, што інспектары ДАІ аштрафуюць. Ці праўда гэта? Магчыма, неабходна атрымліваць спецыяльны дазвол?

Мікалай, г. Пружаны.

Насамрэч, п. 194.13 Правілаў дарожнага руху забараняе ездзіць на транспартных сродках з любымі нанесенымі выявамі, акрамя дазволеных апазнавальных знакаў, рэкламы або інфармацыі аб прыналежнасці аўтамабіля. Таксама могуць быць наклеены надпісы «Урач», «Перавозка людзей», «Інвалід» і т. п. Парушэнне гэтага патрабавання разглядаецца ч. 2 арт.18.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь.

Але, як паведаміў начальнік аддзялення ДАІ Сяргей Мышкевіч, калі наклейкі маюць часовы характар (прысвечаны святу або афіцыйна дазволеным грамадскім мерапрыемствам), то інспектары кіруюцца патрабаваннямі да ідэнтыфікацыі транспартнага сродку (адсутнасць унясення істотных змяненняў у колер кузава), а таксама ч. 6 арт.18.11 КоАП РБ, згодна з якімі нельга закрываць наклейкамі рэгістрацыйныя знакі.

У дадатак нагадваем, што з нядаўняга часу больш строгія меры прымяняюцца да тых вадзіцеляў, якія беспадстаўна карыстаюцца гукавымі сігналамі ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў. Згодна з ч. 4 арт.18.13, гэта караецца вялікім штрафам або пазбаўленнем правоў на тэрмін да года.

Падрыхтаваў Алег Сідарэнка