Воскресенье, 13 октября 2024

Ці абавязкова наведваць медыцынскую ўстанову для таго, каб зрабіць прышчэпку ад COVID-19?

1 192

Ці абавязкова наведваць медыцынскую ўстанову для таго, каб зрабіць прышчэпку ад COVID-19? Можна выклікаць медыкаў, напрыклад, на сваё працоўнае месца, калі ў арганізацыі ёсць жадаючыя прайсці вакцынацыю?


Загадчыца паліклінікі Пружанскай ЦРБ Вольга Барысюк адказвае:
— Можна. Нарматыўныя дакументы не забараняюць фарміраваць выязныя брыгады, мабільныя пунктывакцынацыі ад каранавіруса. Яны ўдакладняюць умовы, у якіх павінна праходзіць вакцынацыя. Галоўныя з іх — для правядзення працэдуры неабходна чыстае памяшканне і пажаданы доступ да вады.
Для таго, каб медыкі прыехалі правакцынаваць ваш калектыў ад COVID-19, дастаткова ўзгадніць гэтае пытанне ў паліклініцы з загадчыцай тэрапеўтычнага аддзялення Ж.Ж.Ісакавай, — расказала Вольга Паўлаўна.
У паліклініцы запэўніваюць, што на сённяшні дзень у Пружанскай ЦРБ вакцыны ад COVID-19 дастаткова, таму абмежаванняў па колькасці жадаючых прышчапіцца на рабочым месцы няма.
Падрыхтавала Марына Вакульская.