Суббота, 15 марта 2025

Чытачы цікавяцца: ці будзе парадак у гарадскім парку?

301

Ні для каго не сакрэт, што да святкавання юбілею Пружан была праведзена вялікая работа па добраўпарадкаванні. Папрыгажэў і наш гарадскі парк: абнавіліся лаўкі, заасфальтаваны дарожкі, адрамантаваны мосцікі, зроблена асвятленне стадыёна. Засталося толькі падтрымліваць чысціню, беражліва адносіцца да абсталявання парку.

А што ж на самой справе? Як паведаміў па тэлефоне чытач газеты, некалькі дрэў павалілася, няма нікому да іх ніякай справы. Толькі від псуюць.

Пабывалі ў парку і нашы карэспандэнты. Так і ёсць, ляжаць паваленыя дрэвы. Мы звязаліся з КУВП «Камунальнік» і спыталі ў адказных асоб: «Можа, так і ў зіму пойдуць?». Але камунальшчыкі паабяцалі на працягу некалькіх дзён распілаваць ствалы, нават пні ўбраць.

Ведаем, што нашы работнікі камунальнай службы сур’ёзныя людзі: раз паабяцалі — значыць, зробяць.

Віктар Ільюшчанка. Фота Кацярыны Масік