Вторник, 5 ноября 2024

Чытач пытаецца: як займець аптэку каля дома?

530

— Цяпер на лекавыя сродкі вялікі попыт, таму паўсюдна адкрываюцца новыя аптэкі. А вось на вул. Горына-Каляды такога фармацэўтычнага аб’екта, на маю думку, не хапае, хаця некалі тут працаваў аптэчны кіёск. Ці няма планаў па адкрыцці аптэкі бліжэй да нас?

Са званка ў рэдакцыю.

Як паведамляе загадчык цэнтральнай раённай аптэкі №7 Вольга Кунінец, працэс адкрыцця рэгулюе попыт: калі чакаецца, што аптэка будзе запатрабавана ў наведвальнікаў, то яна абавязкова з’явіцца ў вызначаным раёне. Пры гэтым Вольга Васільеўна зазначае, што з вул. Горына-Каляды да іх не паступала ніводнага звароту.

— Была адпаведная просьба з вул. Кобрынскай, на падставе якой вывучалася магчымасць адкрыцця кропкі для гандлю лекамі, але ж там мы не змаглі знайсці памяшканне адпаведнай плошчы і абавязкова размешчанае на 1-м паверсе. Таму працягваем вывучаць мэтазгоднасць такога рашэння.

Падрыхтаваў Алег Сідарэнка. Фота носіць ілюстрацыйны характар