Понедельник, 21 апреля 2025

Чытач пытаецца: у якім стане пружанская футбольная каманда?

304

У рэдакцыю звярнуўся балельшчык, які прадставіўся Мікалаем Мікалаевічам і папрасіў расказаць пра нашу футбольную каманду: у якім яна стане і калі ўбачым відовішчныя гульні на нашым футбольным полі.

Як мы даведаліся з кампетэнтных крыніц, зараз ідзе рэканструкцыя і рамонт трыбун стадыёна. Гатова ўсё гэта будзе да першых гульняў, якія пачнуцца ў нас ужо ў гэтым месяцы.

Журналістамі рыхтуецца серыя матэрыялаў на каляфутбольную і футбольную тэматыку. Мы раскажам пра каманду, трэнера, турнірную табліцу гульняў і многае іншае. Абяцаем не пакінуць без інфармацыі нашых чытачоў і заўзятых балельшчыкаў самай папулярнай у свеце гульні.