– Мінулы год для мяне быў ураджайны на бульбу. Па сённяшні дзень маю яе лішкі, спажыць да новага ўраджаю не здолею. Пакупнікоў сярод насельніцтва не так ужо і многа. Падкажыце, калі ласка, ці ёсць у нас прадпрыемствы, якія прымаюць бульбу.
Міхаіл Карабанаў, г.п. Шарашэва.
Даводзім да ведама насельніцтва наступную інфармацыю: здаць бульбу вы можаце на завод па вытворчасці крухмалу філіяла «Айчына» ААТ «Белавежскі», які знаходзіцца ў аг. Харава. Прыём ажыццяўляецца па чацвяргах, з 8.00 да 16.00 гадзін. Кілаграм бульбы каштуе 12 капеек.
Падрыхтаваў Вадзім Раўнейка. Фота з адкрытых крыніц