Среда, 15 января 2025

Чырвоны металічны зубр напярэдадні «Вытокаў» з’явіўся ў Пружанах

1 163

Металічная выява магутнага зубра — сімвала Белавежскай пушчы і Брэстчыны — з‘явілася на мінулым тыдні на ўездзе ў Пружаны, каля льнозавода.

Яе зрабіў майстар з аг. Лінова Аляксандр Кійко.

«Фотазонай» назваць волата нават язык не паварочваецца. Аднак спадзяёмся, што ў хуткім часе фотаздымкі новай выбітнасці, зробленыя гасцямі маштабных мерапрыемстваў, што плануюцца на лета ў нашым райцэнтры, разляцяцца па месенджарах. І нашы Пружаны стануць пазнаваць і па гэтым легендарным асілку.