Вторник, 18 марта 2025

Чым жыла Пружаншчына. 1988-ы: свята культработнікаў

399

Сёння адзначаецца Дзень работнікаў культуры. Варта сказаць, што сёлета ён святкуецца ў 27-ы раз: у 1998 годзе другая нядзеля кастрычніка была замацавана Указам Прэзідэнта за сферай культуры нашай краіны. Між тым пружанскія «масавікі-забаўнікі» і дагэтуль ладзілі прафесійныя святы, хай і адбывалася гэта неафіцыйна. Цікава тое, што 50, 40 ці 30 гадоў таму культработнікі, як і зараз, заўсёды святкавалі разам, не падзялючыся на калектывы і ўстановы.

36 гадоў таму. 1988

Яскравы доказ прыводзіць «раёнка» за 1988 год у рэпартажы пра неафіцыйную сумесную «маёўку» работнікаў культуры, якую зладзілі работнікі культуры Калядзіцкага і Кляпацкага сельскіх Дамоў культуры. Дакладней кажучы, артысты з ДК Клепачоў прыехалі ў калгас «Рассвет» з канцэртнай праграмай. На якую, зноў жа па добрай традыцыі, што працягваецца і зараз, запрасілі калгаснікаў.

У Калядзіцкім ДК сабралася поўная зала, а за кожнае выступленне кляпацкім спевакам дарылі шквал апладысментаў. Між тым, пасля заканчэння канцэрта культурнае святкаванне працягвалася, бо, як запэўніла калег з Клепачоў дырэктар Калядзіцкага ДК Любоў Несцярук, «рассветаўцы ў даўгу не застануцца і хутка прыедзем да вас са сваім канцэртам».

Фота з архіва рэдакцыі