У першую чаргу парадаваў восеньскі кірмаш ружанцаў і гасцей пасёлка даволі багатым і разнастайным асартыментам.
У дастатку было рознай агародніны: тут вам і перцы, і памідоры, нават зялёныя, і бульба, цыбуля, часнок. Было з чаго выбраць, не кажучы пра розныя гатункі мёду. Аматары кветак таксама засталіся задаволенымі, як і садаводы.
Можна было набыць цікавыя вырабы з дрэва і воску. Нават падрыхтавацца да наступлення халадоў — купіць цёплыя курткі, боты і шкарпэткі.
Сёлета парадавала аматараў каўбасы ААТ «Ружаны-Агра», якое правяло дэгустацыю сваіх гатовых мясных вырабаў і ў пасёлку, а на наступны дзень — і ў раённым цэнтры. Вы ведаеце, жадаючых пакаштаваць прадукцыю гаспадаркі хапала.
Адным словам, нягледзячы на даволі прахалоднае надвор’е, усе засталіся задаволенымі: і прадаўцы, і пакупнікі.
Вадзім Раўнейка
Фота Віктара Ільюшчанкі