Понедельник, 2 октября 2023

Что думают люди о Пружанах?

2 733

Пра малую радзіму шмат напісана, яе ўсхваляюць у вершах і песнях. А што думаюць людзі пра Пружаны? Гэта я і паспрабавала высветліць падчас невялікага апытання.

Мардань Таццяна Міхайлаўна_измен.размер

Таццяна Міхайлаўна Мардань:

 – Для мяне Пружаны – гэта горад, бліжэй якога не будзе ніколі. Самыя прыемныя ўспаміны звязаны менавіта з ім: дзяцінства, першае сяброўства і, канешне, першае каханне. Я нарадзілася ў Пружанах і пражыла тут 26 гадоў. Нягледзячы на тое, што ў Мінску жыву ўжо амаль столькі ж, кожны раз, калі пад’язджаю да Аранчыц, адчуваюцца прыемнае хваляванне і ўзрушанасць.  А самае галоўнае — тут жыве мая мама, таму заўсёды вяртаюся з вялікай радасцю.

Мне здаецца, я люблю кожны куток у Пружанах. Але самае дарагое месца – наш двор на вуліцы Савецкай: сваеасаблівы зялёны аазіс у цэнтры горада, вельмі ціхі і спакойны.

Яшчэ чамусьці ўспомнілася, як у старэйшых класах, шпацыруючы ад парку да басейна, мы з сяброўкамі знайшлі вялікае дрэва з нізкімі галінамі. Яно стала “нашым месцам”, куды мы прыходзілі, сядзелі на галінах і падоўгу размаўлялі пра будучыню, свае планы і мары. Цудоўны быў час!

Скок Святлана_измен.размер

Святлана Антонаўна Скок:

 – Я жыву ў Новых Засімавічах, але ў Пружанах бываю пастаянна, бо ўжо амаль 20 гадоў працую тут на малочным камбінаце. Прыгожы горад, чысты, акуратны. Мне вельмі падабаецца. А як добра, што Водны палац пабудавалі! Часта цяпер ходзім  плаваць. Аднойчы з сяброўкамі ў Лядовы палац спрабавалі схадзіць, але зразумелі, што канькі – зусім не наша. Парк тут выдатны, але хацелася, каб больш месцаў было для маленькіх дзетак. А ведаеце, што ў Пружанах самае добрае? Тое, што тут шмат знаёмых. Куды ні паглядзіш, паўсюль знаёмыя твары.

Супруновіч Анастасія_измен.размер

Анастасія Супруновіч:

 – Я нарадзілася ў Пружанах, а калі мне было 10 гадоў, мы з сям’ёй пераехалі жыць у Гомель. Але я прыязджаю сюды кожныя канікулы, бо  прывыкла да Пружан, прывыкла жыць тут. Тут мая бабуля і ўсе лепшыя сябры. У Гомелі я дома сяджу, у чатырох сценах, а як у Пружаны прыеду – дадому не загоніш. І на дыскатэку тут ходзім з дзяўчатамі, і нават у флэшмобе на Дзень Незалежнасці паўдзельнічалі!

Брашчук Рыгор Мікалаевіч_измен.размер

Рыгор Мікалаевіч Брашчук:

 – Пра свой горад я ведаю вельмі многа, бо, па-першае, жыву тут ужо шмат гадоў, а па-другое, прафесія абавязвала – доўгі час выкладаў у школе гісторыю і грамадазнаўства. Тут, на Пружаншчыне, сапраўды цудоўныя людзі. Вялікая частка з іх – мае былыя вучні, якіх мне заўсёды прыемна сустракаць. Добра памятаю, якімі Пружаны былі да рэспубліканскіх “Дажынак”, пасля яны вельмі змяніліся ў лепшы бок. Месца, у якім я жыву, – гістарычны цэнтр горада. Побач сабор Аляксандра Неўскага і галоўная плошча, дзе праходзяць усе мерапрыемствы. Недалёка каталіцкі храм, які раней быў Домам культуры і дзе калісьці на Дзень моладзі я пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай. Яшчэ мне так падабаецца рачулка Мухавец! Яна тут невялікая, але прыгожая, асабліва восенню і вясной. Наогул, я ніколі не перастану захапляцца  прыродай Пружаншчыны.

Праснухіна Ганна_измен.размер

Ганна Праснухіна:

—Пасля заканчэння школы я з’ехала на вучобу ў Мінск. Але заўсёды шукаю магчымасць прыехаць дадому, бо моцна-моцна сумую па малой радзіме. Пружаны – мой дом, месца, куды еду не проста так, не для галачкі, а таму, што цягне. Дома я назапашваюся эмоцыямі, адпачываю, бо тут заўсёды ціха і спакойна, у Мінску гэтага не хапае. У Пружанах жыве мама, сваякі і сябры, з якімі звязана велізарная колькасць успамінаў. Любімым месцам у мяне застаецца парк. У ім  асаблівая атмасфера. Калі прыязджаю, абавязкова наведваю яго – ногі самі вядуць.

Цікавілася думкамі Дар’я Мікуліч,

студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ

 

  • Коля Лукашенко

    Тут тоже все хорошо и прекрасно? Понятно(( Я думал хоть тут будет не как по БТ и ОНТ(

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • ыыы

    Пружаны — лучший город Земли, б..ть!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Андрей

    Коля у нас правду говорят только безработные.В редакции тоже очкуют.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Александр

    Каждому нравится своё родовое гнездо!!! Но мне непонятно восхищение людей,помнящих Пружаны как САМЫЙ ЗЕЛЁНЫЙ город в Беларуси,полнейшим истреблением зелёных насаждений в центральной части города и уничтожением той колоритности малоэтажной застройки центра города. Просмотрите старые фотографии и вы меня поймёте!!!Спасибо!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Игорь

    Пружаны вымирают, пройдитесь в выходной день по городу после 15-00 — пустота. Даже вечером молодежи нигде не видно. Говорят, что уже и дискотек нигде нет. Только бомжи возле мусорок количеством прирастают.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Алекс

    Грустно, но Пружаны наши……только воспоминания……людей почти нет, коренных осталось совсем мало. Сходите на рынок в воскресенье и все поймете. А также когда проходят массовые мероприятия в центре. Печальная картина, почти никого нет. Жить здесь и пусто и грустно.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Ясен пень, когда в городе нормальной работы нет, кто ж в нём будет жить? Вот люди и уезжают в поисках лучшей доли…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *