У першым нумары новага года самы час падвесці вынікі конкурсу на лепшы фотаздымак “Сімвал года”. У фінал трапіла ажно 64 здымкі сабак розных парод, колераў і памераў. Прызнацца, выбіраць пераможцу было вельмі складана: усе канкурсанты годныя ўвагі! Але задачу значна аблегчылі падпісчыкі нашай групы https://ok.ru/budni. У інтэрнэт-галасаванні з першых дзён з’явіўся лідар — самаед Вайс, менавіта яго гаспадыні Таццяне Купрэевай і дастаецца прыз за першае месца. Другае і трэцяе месца ў інтэрнэт-галасаванні фотаздымкі Алены Чэрнік і Вольгі Канені, якія набралі амаль аднолькавую колькасць галасоў. Гэтыя аўтары таксама будуць адзначаны прызамі.
Што да нашага выбару, то рэдакцыя аддала перавагу шчанюку пірэнейскай горнай, фота якога даслала Вікторыя Астроўская. Безумоўна, калектыў газеты не мог абмінуць увагай і фота Аляксандра Шчарбанёва “У новы год з надзейным сябрам”. Яшчэ адзін прызёр — Анастасія Бушук са здымкам «Двое из ларца одинаковых с лица». Згаданыя аўтары таксама будуць узнагароджаны.
Наогул, хочацца падзякаваць усім удзельнікам за шчырыя ўсмешкі, якія падарылі вашы здымкі. Ну, як можна не смяяцца, гледзячы на здымкі Людмілы Ліцкевіч са змястоўнымі подпісамі? Яе сабака і трактарам кіруе, і курэй пасе, і танцуе, а яшчэ ён вельмі добры, бо нават ката з будкі не гоніць! А вось гадаванка Вольгі Шульскай, пэўна, умее шукаць грыбы! Не верыцца, што без яго дапамогі гаспадары назбіралі цэлы багажнік лясных дароў! Кажуць, што сабакі падобныя да сваіх гаспадароў. Можа, таму чатырохлапая сяброўка Ганны Ярмоленка заказала манікюр са стразамі?
Нельга не адзначыць і фота, якое даслаў Дзмітрый Кот. Яно падкупіла гумарам, давялося нават верш напісаць!
Хозяйка ногу подвернула,
В больницу быстро укатила,
Но в суматохе, в спешке той
Замок забыла взять с собой.
Ах, наш технической прогресс:
На раму Тузик вдруг залез.
Так три часа он сторожил,
Хозяйке «велик» сохранил!А яшчэ наш конкурс стаў пацверджаннем таго, што сабакі — лепшыя памочнікі ў выхаванні дзяцей. Каб упэўніцца ў гэтым, дастаткова паглядзець на здымкі Наталлі Судзенка, Таццяны Даўбнюк, Марыны Барысюк, Зарыны Крац і Юліі Сахарук. Акрамя вышэй названых, у нашым конкурсе прымалі ўдзел сабакі-ахоўнікі, «культурныя» і «царскія» сабакі, сабакі, якія ўмеюць лётаць і чытаць, і многія-многія іншыя!
P.S. А ў нашай группе https://vk.com/publicbudniby пачаўся новы конкурс!
Кацярына Пашкевіч.