Суббота, 14 декабря 2024

Четыре пружанские семьи в этом году устанавливали отцовство с помощью теста ДНК

1 291

Дзяўчына, з якой я працяглы час жыў у грамадзянскім шлюбе, нарадзіла сына. А мяне турбуюць сумненні: ці мой ён? З тэлеперадач ведаю, што ў буйных гарадах з гэтай нагоды праводзяць тэсты ДНК. А ці магчыма гэта зрабіць у нас?

Арцём, г.Пружаны.dnk

Адказвае начальнік Пружанскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь Г.В.Пракаповіч:

—Як паказвае практыка, да тэста ДНК людзі звяртаюцца ў выпадках, калі рашаецца пытанне аб аліментах і спадчыне, альбо калі родныя хочуць пераканацца, што іх з дзіцём звязваюць кроўныя сувязі. Дарэчы, толькі ў бягучым годзе ў абласное ўпраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па ўстанаўленне ісціны ўжо звярнулася 235 сем’яў, чатыры з якіх – пружанскія. І такая тэндэнцыя захоўваецца.

Часцей за ўсё экспертызы праводзяцца па рашэнні суда, але грамадзяне звяртаюцца з заявамі і па сваёй ініцыятыве. Для гэтага неабходна запісацца па тэлефоне. Для правядзення даследавання экспертам адбіраецца біялагічны матэрыял – кропелька сліны і крыві ў кожнага з удзельнікаў. Кошт ДНК-экспертызы па заяве складае 180 рублёў, па рашэнні суда – 176 рублёў.

Акрамя таго, генетычную экспертызу можна зрабіць ананімна. У такім выпадку ініцыятару неабходна прадаставіць пробы сліны – сваю і дзіцяці. Але ў такім выпадку вынікі ДНК-тэста ўжо не будуць мець юрыдычнай сілы. Як паказвае практыка, людзі звяртаюцца ананімна, каб не псаваць адносіны ў сям’і на выпадак, калі іх здагадкі ў “здрадзе” не пацвердзяцца.

***

Па пытаннях, якія выклікалі цікавасць, можна звяртацца ва ўпраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці па тэлефоне 8 (0162) 97-70-14 (г.Брэст, вул. Медыцынская,11), альбо па тэлефоне ў Пружанах – 9-49-44.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *