У бягучым годзе на Пружаншчыне працягнецца рэалізацыя падпраграмы «Чыстая вада» Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе», вынікі якой кантралюе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.

У яе рамках у 2021 годзе будзе пабудавана чатыры станцыі абезжалезвання вады — у Магілёўцах, Хараве, Сланімцах і Гарадзечна.
Згодна з праектам, аб’екты амаль аднатыпныя, кожны будзе ўзводзіцца разам з воданапорнай вежай. Адрозненне заключаецца толькі ў магутнасці станцый, якая адпавядае колькасці насельніцтва, што карыстаецца цэнтралізаваным водазабеспячэннем.
Алег СІДАРЭНКА.