Четверг, 18 апреля 2024

Часцінку полымя ад Вечнага агню на Паклоннай гары даставілі ў Пружаны ўдзельнікі аўтапрабегу «Агонь Памяці» (+многа фота)

373

З 2017 года расійскі грамадскі рух «Агонь Памяці» праводзіць аўтапрабегі, якія спачатку арганізоўваліся па расійскіх рэгіёнах, а з нядаўняга часу ахапілі і нашу краіну. У бягучым годзе была запланавана чарговая акцыя, якая на гэты раз закранула літаральна ўсе вобласці Беларусі ў перыяд з 30 красавіка па 5 мая. Раніцай 3 мая працяглая аўтакалона, упрыгожаная сцягамі і наклейкамі на машынах, прыехала ў Пружаны, каб прыняць удзел у мітынгу, што прайшоў каля помніка спаленым вёскам.

Падобныя аўтапрабегі нездарма носяць назву «Агонь Памяці». Удзельнікі акцыі прывезлі ў наш райцэнтр часцінку Вечнага агню, што незгасальна гарыць многія дзесяцігоддзі на мемарыяльным комплексе на Паклоннай гары ў Маскве.

Сустрэў гасцей намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч, які падкрэсліў, што ў беларускага і рускага народаў практычна няма раз’яднаючых праяў, нават граніцы паміж нашымі дзяржавамі застаюцца толькі на паперы. Са свайго боку, арганізатар акцыі Сяргей Ігнацьеў пацвердзіў, што асабліва нас яднае — не толькі радасцю, але і смуткам — вялікае свята — Дзень Перамогі.

Госць падзякаваў усім прысутным на мітынгу за вернасць памяці, пасля чаго прайшла ўрачыстая цырымонія перадачы часцінкі Вечнага агню пружанцам.

Аўтапрабег рушыў далей. У яго маршрутнай карце нямала беларускіх і расійскіх месцаў баявой славы і памятных славутасцей, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.

Удзельнікі мяркуюць праехаць больш за дзве з паловай тысячы кіламетраў, каб прыехаць на фінальны мітынг каля Ржэўскага мемарыяла Савецкаму Салдату.

Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік

Фотаальбомы з мерапрыемстваў: https://vk.com/album-23306785_292786156 і https://ok.ru/budni/album/960390330248