Вторник, 18 марта 2025

Час фінальна праверыць веды. Трэці этап РТ стартуе ў СШ № 3

203

Трэці, заключны этап рэпетыцыйнага тэсціравання пачынаецца ўжо на гэтым тыдні ў СШ № 3 г. Пружаны.

Нагадаем, што менавіта гэтая ўстанова адукацыі ўжо шмат гадоў з’яўляецца пунктам правядзення РТ у Пружанскім раёне.

Графік жа правядзення заключнага этапу РТ на Пружаншчыне наступны. У нядзелю, 7 красавіка, можна будзе здаць пробныя тэсты па беларускай і рускай мовах. Праз тыдзень, 14 красавіка, школьнікі маюць магчымасць напісаць рэпетыцыйнае тэсціраванне па матэматыцы, біялогіі, геаграфіі і грамадазнаўстве. Яшчэ праз тыдзень, 21 красавіка, правядуць РТ па фізіцы, хіміі, гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі, а таксама замежных мовах. Пачатак усіх тэстаў у 10.00 гадзін.

Як адзначыла намеснік дырэктара СШ № 3 г. Пружаны па вучэбнай рабоце Валянціна Каробка, з сакавіка кошт праходжання рэпетыцыйнага тэсціравання па адным прадмеце змяніўся і цяпер складае 10,90 руб. Па-ранейшаму аплата ажыццяўляецца праз сістэму «Разлік» (АРІП).

Нагадала Валянціна Фёдараўна і парадак рэгістрацыі на РТ. Яна праводзіцца на партале Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў reg.rikc.by, пры гэтым пунктам праходжання тэста трэба выбраць сярэднюю школу № 3. Прыём заявак заканчваецца ў 23.59 гадзін у сераду, бліжэйшую да даты правядзення тэста. Гэта значыць, што выпускнікі школ, якія паспеюць зарэгістравацца сёння і заўтра, змогуць прайсці РТ у нядзелю, 7 красавіка.

Адначасова трэці этап РТ ідзе ў ВНУ першага рэгіёна ў Брэсце, Баранавічах і Пінску.

Уладзіслаў Шпарла