Воскресенье, 20 апреля 2025

Чарговы напамін пра бяспеку ад пружанскіх выратавальнікаў

285

Каб данесці да жыхароў сельскай мясцовасці прафілактычную інфармацыю, работнікі МНС выкарыстоўваюць самыя розныя спосабы. У тым ліку і асабістыя сустрэчы з вяскоўцамі.

Напрыклад, у рамках акцыі «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы» прапагандыст Іна Хаваўка праехалася па маршруце аўталаўкі, якая абслугоўвае сельскія населеныя пункты раёна.

Работнік РАНС сустрэлася з жыхарамі вёсак Семянча-2 і Вялікія Яка-вічы, якія прыходзілі да аўтамагазіна па пакупкі і набываючы прадукты, тут жа атрымлівалі карысныя веды аб правілах пажарнай бяспекі.

Вяскоўцам нагадвалася аб падрыхтоўцы пячнога ацяплення да зімовага сезона, аб карысці аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.

Па інфармацыі РАНС