3 сакавіка ў вялікай зале гарадскога Палаца культуры прайшла чарговая 34 сесія Пружанскага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання сумесна з пасяджэннем Пружанскага раённага выканаўчага камітэта.
Пасля прывітальнага слова старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец пазнаёміў прысутных з павесткай дня, якая была прынята дэпутатамі аднагалосна.
Па першым пытанні «Аб выніках выканання прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Пружанскага раёна ў 2021 годзе» на сесіі выступалі намеснікі старшыні райвыканкама Святлана Ханавец, Сяргей Гук, Руслан Супрыновіч і першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Таццяна Вярэха. Выступоўцы ў рамках сфер, якія курыруюць, агучылі вынікі мінулага года і зрабілі прагнозы на год бягучы.
Аб выніках выканання бюджэту Пружанскага раёна за 2021 год і задачах па забеспячэнні выканання бюджэту ў 2022 годзе расказала начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Наталля Красоўская.
Таксама на сесіі заслухалі даклад Мікалая Кудраўца, які распавёў прысутным аб праведзенай раённым Саветам дэпутатаў рабоце ў 2021 годзе і звярнуў увагу на тое, што яна па асноўных напрамках будзе працягвацца і ў годзе бягучым.
Па ўсіх разглядаемых пытаннях былі прыняты адпаведныя рашэнні.
З асноўнымі тэзісамі выступленняў мы пазнаёмім вас, шаноўныя чытачы, у наступных нумарах газеты.
Вадзім Раўнейка. Фота Кацярыны Масік