Понедельник, 2 октября 2023

Чарговай ахвярай інтэрнэт-злодзеяў стала жыхарка раёна

398

Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана тры крымінальныя справы.

Віртуальныя злодзеі працягваюць чыніць сваю чорную справу. Чарговай іх ахвярай стала жыхарка нашага раёна. Нявызначаная асоба з выкарыстаннем месенджара «Viber» патэлефанавала жанчыне і шляхам падману схіліла яе да пераводу грашовых сродкаў са свайго карт-рахунка. У выніку чаго апошняя развіталася з 4700 рублямі.

Узбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 209 КК Рэспублікі Беларусь. Санкцыя — да трох гадоў пазбаўлення волі.