Понедельник, 11 ноября 2024

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Чаму на станцыі Аранчыцы не робяць міліцэйскі пост?

378

— Чаму на чыгуначнай станцыі Аранчыцы не зробяць пастаянны міліцэйскі пост? Збіраецца шмат людзей, здараецца, што і п’яныя хуліганяць…

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Руслан Дзмітрук:

— Не трэба лічыць, што чыгуначная станцыя Аранчыцы выпадае з нашага поля зроку. Стацыянарны пост там стварыць немагчыма. З улікам сітуацыі праваахоўнікі рэгулярна наведваюць станцыю, наладжана відэаназіранне практычна ва ўсіх ракурсах. Дзякуючы гэтаму сёлета выяўлена 18 правапарушэнняў Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь: па арт. 19.3 за распіццё алкагольных напояў аштрафавана 12 чалавек, яшчэ чацвёра — за парушэнне бяспекі руху (ч. 4 арт. 18.2) і па адным — за дробны крадзеж (арт. 11.1) і парушэнне правілаў перасячэння чыгуначнага пераезду (18.10).

Карыстаючыся магчымасцю, у чарговы раз нагадаю грамадзянам пра неабходнасць кантролю за ўласнымі рэчамі і паводзінамі дзяцей на аб’ектах чыгуначнага транспарту і ў цягніках.