Среда, 21 февраля 2024

Цэнтралізаваны экзамен будуць праводзіць на базе пружанскага каледжа

221

Міністэрства адукацыі зацвердзіла пералік пунктаў правядзення цэнтралізаванага экзамену ў 2024 годзе і замацаваных за імі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Згодна з пастановай ведамства № 371, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, у Брэсцкай вобласці будзе 17 пунктаў для здачы экзамену ў асноўны дзень.

У Пружанскім раёне такім пунктам зноў стане Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж. Мінімальная колькасць месцаў для ўдзельнікаў экзамену тут — 300.

Пунктаў, якія арганізуюць правя-дзенне экзамену ў рэзервовыя дні, будзе 6 — па адным на кожную вобласць. У нашай гэта Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт.

ЦЭ пройдзе 27 і 30 мая. Акрамя таго, ужо 27 студзеня ўсе школьнікі краіны прымуць удзел у агульнарэспубліканскай рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену.

Уладзіслаў Шпарла