Пятница, 14 февраля 2025

Цэнікі пакінуць нязменнымі: работнікі пракуратуры, мясцовай улады, эканамічнай службы і прафсаюзы правялі маніторынг цэн

535

У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 6 кастрычніка бягучага года ўведзена забарона на павышэнне ўстаноўленых на 5 кастрычніка цэн на рэалізуемыя на тэрыторыі краіны тавары (работы, паслугі).

З гэтай нагоды, а таксама кіруючыся Пастановай №669 Савета Міністраў РБ «Аб часовых мерах па стабілізацыі цэн», работнікі раённай пракуратуры сумесна з прадстаўнікамі органаў мясцовай улады, эканамічнай службы райвыканкама і раённага аб’яднання прафсаюзаў наведваюць гандлёвыя і сэрвісныя аб’екты раёна, дзе ажыццяўляюць маніторынг цэн.

Па ўсіх выяўленых фактах неабгрунтаванага завышэння цэн на любыя тавары будзе дадзена адпаведная прававая ацэнка.

Алег Сідарэнка. Фота аўтара