Воскресенье, 18 января 2026

Вёсачка родная мая

30 августа в д. Новые Засимовичи – ДЕНЬ ДЕРЕВНИ!

30 августа в д. Новые Засимовичи – ДЕНЬ ДЕРЕВНИ!

Актуально, Вёсачка родная мая, Культура, Новости
⏰ В 12:00 приглашаем всех жителей и гостей деревни на праздничное гуляние! В программе:• Праздничный концерт ! • Торжественное поздравление и награждение заслуженных жителей! • Показ мультфильма "Смурфики" • Батуты для самых маленьких • Выездная торговля – угощения на любой вкус! • Выставка народных умельцев – красота своими руками! • Дискотека под звездным небом ! Приходите всей семьей! Будет душевно и весело!
Свята вёскі ў невялікім Вялікім Красніку

Свята вёскі ў невялікім Вялікім Красніку

Актуально, Вёсачка родная мая, Новости
Вёска Вялікі Краснік, нягледзячы на назву, невялікі населены пункт на ўскрайку Белавежскай пушчы, дзе жывуць усяго 13 чалавек. Але яна дала «пуцёўку ў жыццё» сотням людзей — інжынерам, настаўнікам, вайскоўцам і нават вучоным. Таму днямі заслужана адзначала свой чарговы «дзень нараджэння» ў выглядзе Свята вёскі. У пацвярджэнне чаму ў гэты дзень сюды з’ехаліся нямала людзей, з-за чаго Вялікі Краснік зноў зашумеў галасамі сустрэч з роднымі, суседзямі, сябрамі і проста аднавяскоўцамі. А яшчэ радаснымі ўсмешкамі, абдымкамі, успамінамі… Вельмі прыемным стаў прыезд з віншаваннямі старшыні райвыканкама Міхаіла Грышкевіча. Аказваецца, што тут ёсць карані і яго сям’і. Словы Міхаіла Міхайлавіча кранулі кожнага сваёй шчырасцю, асабліва да тых, хто ведае жыццё такіх ціхіх маленькіх вёсач
645 лет городскому посёлку Шерешево

645 лет городскому посёлку Шерешево

Актуально, Вёсачка родная мая, Наша з табой Беларусь, Новости
Такі юбілей у мінулую суботу адзначыў г.п. Шарашэва. І прайшоў ёнз маладым задорам, нягледзячы на такі салідны ўзрост. Сабрала свята вялікую колькасць гледачоў — жыхароў пасёлка і гасцей. І для ўсіх вельмі яркую атмасферу стварыла даволі вялікая каманда арганізатараў. Што было бачна яшчэ да пад’езду да галоўнай для Шарашэва плошчы Фіміна, дзе разгарнулася ўся дзея. Святочная пляцоўка была поўнасцю занята палаткамі з прысмакамі ад райспажыўтаварыства і прыватных гандляроў, а ўсе набытыя стравы можна было адразу паспытаць тут жа, у летнім кафэ. Каля якога сапраўдную салдацкую кухню з юшкай і іншай «баявой» гатоўкай разгарнулі вайскоўцы з пагранзаставы. З іншага боку размясціліся шматлікія прылаўкі з цацкамі, сувенірамі. А для дзяцей прапаноўваліся вясёлыя атракцыёны і інтэрактыўн
«Ліноўскі гасцінец» стаў традыцыяй

«Ліноўскі гасцінец» стаў традыцыяй

Актуально, Вёсачка родная мая, Культура, Новости
Кожны год у жніўні аграгарадок Лінова ператвараецца ў цэнтр святкавання — тут праходзіць свята вёскі «Ліноўскі гасцінец». Яно ўжо стала добрай традыцыяй, з нецярпеннем якога чакаюць усе жыхары — ад малога да вялікага. Дзень пачаўся са спартыўных баталій на школьным стадыёне, дзе футбольныя каманды змагаліся за званне лепшых. А ўжо пасля абеду на плошчы каля Дома культуры разгарнуўся сапраўдны кірмаш: гандлёвыя рады, атракцыёны, горкі, батуты — кожны мог знайсці забаву па душы. Урачыстая частка свята была прысвечана жыхарам Лінова і Аранчыц, якія сваёй працай і талентам праслаўляюць родную зямлю. Са сцэны гучалі словы віншаванняў і падзякі, а мясцовыя артысты дарылі свае музычныя нумары. Сапраўдным падарункам для гасцей стаў канцэрт народнага калектыву «ЛАД
Прайшоў раённы этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла — 2025»

Прайшоў раённы этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла — 2025»

Актуально, Вёсачка родная мая, Новости
У мінулую суботу аграгарадок Шані стаў цэнтрам сапраўднай вясковай урачыстасці: тут з размахам прайшоў раённы этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла — 2025», які сабраў дружныя і працавітыя сем’і Пружанскага раёна. Гэтае свята па ініцыятыве БРСМ ужо стала добрай традыцыяй і зноў даказала, што сельскае жыццё — гэта не толькі цяжкая праца, але і шчырая весялосць, моцная сямейная сувязь і нястрымная рызыка дзеля агульнай справы. У гэтым годзе геаграфія ўдзельнікаў значна пашырылася. Канкурсантамі папулярнага маладзёжнага конкурсу сталі 7 сем’яў з Пружанскага, Мокраўскага, Ружанскага, Шарашэўскага, Ліноўскага, Сухопальскага, Шаняўскога сельскіх Саветаў. Усе сем’і-канкурсанты маюць па двое-трое дзяцей, што яшчэ раз пацвярджае важ
Па дзіўную казку ў Клепачы: у аграгарадку заззяла агнямі навагодняя ёлка! (+многа фота)

Па дзіўную казку ў Клепачы: у аграгарадку заззяла агнямі навагодняя ёлка! (+многа фота)

Вёсачка родная мая, Год качества, Культура, Наша з табой Беларусь, Новости, Профессия, Сельское хозяйство, Туризм
Чым бліжэй да Новага года, тым больш у раёне святочных мерапрыемстваў, яркай ілюмінацыі, якая стварае адпаведны настрой. Так, толькі ў мінулыя выхадныя заззялі агеньчыкі адразу на трох навагодніх ёлках раёна. Адна з іх — у аграгарадку Клепачы. І сапраўды, хто сказаў, што ёлка павінна радаваць выключна жыхароў райцэнтра? Галоўны сімвал Новага года ў Клепачах запаліў агні толькі другі год, але ўжо паспеў прыцягнуць увагу сваёй незвычайнасцю і прыгажосцю. Магчыма, таму госці свята і нашы падпісчыкі ў сацсетках ужо паспелі параўнаць кляпацкую ёлку з парыжскай! Але мы ўпэўнена заяўляем: у Клепачах лепшая! Свая навагодняя ёлачка ў аграгарадку з’явілася дзякуючы сумеснай рабоце Мокраўскага сельвыканкама і ААТ «Жураўлінае». Разам вырашылі, што каля цэнтральнай сядзібы аднаго з вядучых с
Малады спецыяліст Параслянскай СШ Вікторыя Дзенісевіч: прыемна ісці на работу, ведаючы, што цябе там чакаюць

Малады спецыяліст Параслянскай СШ Вікторыя Дзенісевіч: прыемна ісці на работу, ведаючы, што цябе там чакаюць

Актуально, Вёсачка родная мая, Год качества, Молодёжный клуб, Наша з табой Беларусь, Новости, Профессия
Працягваем знаёміцца з моладдзю, якая прыехала на работу ў наш горад і раён, і даведваемся, як іх сустрэлі ў новым калектыве і як пра іх клапоцяцца на першым працоўным месцы. На гэты раз мы завіталі ў Параслянскую сярэднюю школу. Вікторыя Дзенісевіч родам з нашага горада, і ёй усяго 18 год. Юная дзяўчына сёлета скончыла Ваўкавыскі педагагічны каледж па спецыяльнасці «Абслугоўваючая праца і выяўленчае мастацтва» і была накіравана на сваё першае рабочае месца ў Параслянскую сярэднюю школу на пасаду педагога-арганізатара. — Мне заўсёды падабалася гэтая прафесія, менавіта таму яе і выбрала. Сустрэлі ў школе мяне добра, і гэтая цеплыня адчуваецца дагэтуль. Мае старэйшыя калегі заўсёды гатовы прыйсці мне на дапамогу, калі гэта спатрэбіцца. Прыемна, калі ад цябе не адварочваюцца, а, на
Свята запальвання агеньчыкаў на ёлцы ў Клепачах адбудзецца 14 снежня

Свята запальвання агеньчыкаў на ёлцы ў Клепачах адбудзецца 14 снежня

Актуально, Афиша, Вёсачка родная мая, Год качества, Наша з табой Беларусь, Новости
Запрашаем на свята запальвання агеньчыкаў на ёлцы ў аг. Клепачы Пружанскага раёна! Вас чакаюць парад Дзедаў Марозаў, гульні каля навагодняй ёлкі, карагоды, флэшмоб, канцэрт і дыскатэка. Свята адбудзецца 14 снежня на плошчы перад Кляпацкім СДК. Пачатак у 17.00 гадзін.
Выпускае яйкі з селенам і асвойвае новыя накірункі развіцця Аранчыцкая птушкафабрыка

Выпускае яйкі з селенам і асвойвае новыя накірункі развіцця Аранчыцкая птушкафабрыка

Актуально, Вёсачка родная мая, Год качества, Наша з табой Беларусь, Профессия
Чалавек — для любога прадпрыемства галоўны фактар у дасягненні рэзультату. Менавіта так і разважаюць у ААТ «Аранчыцкая птушкафабрыка». І ў правільным накірунку мысляць. Усё, што ні зроблена ў гэтым свеце, створана рукамі чалавека, працавітага і адказнага, сумленнага. Наўрад ці наступіць час, калі людзей поўнасцю заменіць тэхніка. У любым выпадку спатрэбіцца ён, шчыры працаўнік, які будзе хварэць душой за свой участак работы, перажываць, калі штосьці не атрымліваецца, прыдумваць нешта перспектыўнае, каб падняць прэстыж роднага прадпрыемства. І мы нядаўна пазнаёміліся з такой жанчынай — гэта інжынер па якасці з птушкафабрыкі Тамара Хільковіч. Інжынер па якасці Тамара Хільковіч у прадукцыі птушкафабрыкі не сумняваецца. Знешне звычайны чалавек. Але ж галоўнае ў Тамары Іосіфаўне — неп
Новы праваслаўны крыж устанавілі і ўрачыста асвяцілі ў Чапялях

Новы праваслаўны крыж устанавілі і ўрачыста асвяцілі ў Чапялях

Актуально, Вёсачка родная мая, Наша з табой Беларусь, Новости, Тварам да веры, Фотофакт
Перад Вялікаднем чапялёўскія жанчыны вырашылі прывесці ў належны выгляд крыж на ўскрайку вёскі. Ды толькі аказалася, што адной афарбоўкай справу не вырашыць: драўляны крыж, высечаны мясцовымі майстрамі-ўмельцамі, прастаяў больш за два дзясяткі гадоў і патрабаваў сур‘ёзнага аднаўлення. — «Лепш новы зрабіць», — паступіла прапанова, з якой пагадзіліся ўсе вяскоўцы. У ініцыятыўную групу ўвайшлі сем‘і, якія жывуць побач з нашай вясковай святыняй. Убаку не засталіся і іншыя жыхары Чапялёў, і так званыя дачнікі, якія з‘язджаюцца сюды ў летні сезон. Перш-наперш заняліся добраўпарадкаваннем: высеклі кустоўе, прыбралі сухое галлё, прывезлі пяску, каб выраўнаваць участак. Адначасова адрамантавалі помнік, які ўстанавілі ў Славу Божую на Ражство Хрыстова 2000 года браты Мікулікі, і лавачку нову
Таямніцы старажытнага храма. Свята-Мікалаеўская царква ў вёсцы Засімавічы. Частка другая

Таямніцы старажытнага храма. Свята-Мікалаеўская царква ў вёсцы Засімавічы. Частка другая

Актуально, Вёсачка родная мая, Наша з табой Беларусь, Тварам да веры
Па старонках старых газет Давайце на момант адыдзем ад таямніц і пагаворым аб тым, што мы пэўна ведаем пра засімавіцкую царкву. Як мы казалі ўжо, існуючы будынак узведзены ў 1811 годзе, а значыць, гэта самая старая мураваная царква Пружанскага благачыння пасля Петрапаўлаўскай у г.п. Ружаны. Царква ў стылі класіцызму зарыентавана алтаром на ўсход (гэта пацвярджае, што храм не будаваўся як каталіцкі). Пабудова прамавугольная, кампактная, памерам 8,4 х 17 м. Самы звыклы для сённяшняга дня спосаб атрымання інфармацыі — перыядычны друк. Але згадванняў пра царкву ў перыёдыцы ХIX стагоддзя знайшлося няшмат, сярод іх — паведамленне ў «Літоўскіх епархіяльных ведамасцях» за 15.03.1892 пра тое, што ў памяць цудоўнага збавення пры замаху ў Японіі 29 красавіка 1891 года на наследніка прастола
Святочнае богаслужэнне з нагоды 30-годдзя другога асвячэння адбылося ў храме ў Засімавічах

Святочнае богаслужэнне з нагоды 30-годдзя другога асвячэння адбылося ў храме ў Засімавічах

Актуально, Вёсачка родная мая, Наша з табой Беларусь, Новости, Тварам да веры
Святочнае богаслужэнне з нагоды 30-годдзя другога асвячэння адбылося ў аўторак у храме свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Засімавічы. Узначаліў літургію архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан, якому саслужылі прадстаўнікі духавенства Жабінкаўскага, Пружанскага раёнаў і Брэста. Прагучалі цудоўныя песнапенні ў выкананні хору засімавіцкага храма. Падчас богаслужэння маліліся аб аднаўленні міру, адбыўся хрэсны ход, які ўзначаліў архіепіскап Іаан. Ён жа акрапіў святой вадой царкву і пахаванні на яе тэрыторыі. Таксама ўручыў царкоўныя граматы 26 прыхаджанам, якія папрацавалі на карысць храма і Брэсцкай епархіі. Уладзіслаў Шпарла
Майстрыха-самавучка Ала Жукоўская з Клепачоў: у рукадзеллі — творчасць, аддушына і глыбокі сэнс

Майстрыха-самавучка Ала Жукоўская з Клепачоў: у рукадзеллі — творчасць, аддушына і глыбокі сэнс

Актуально, Вёсачка родная мая, Культура, Наша з табой Беларусь, Профессия, Туризм, Фотофакт
З Алай Жукоўскай мы пазнаёміліся ў аг. Клепачы на яе працоўным месцы ў мясцовай амбулаторыі, дзе яна працуе фельчарам амаль 35 гадоў. Шчырая, адкрытая, з неверагоднай усмешкай, размова з якой атрымалася доўгай і цікавай. Працягнулася знаёмства з майстрыхай у яе дома. Ала Уладзіміраўна бярэцца за любую справу лёгка і нязмушана. Звычайная вышыўка крыжыкам у яе руках ператвараецца ў сапраўдны шэдэўр, якіх раней мы і не бачылі. А ўсё пачалося каля 15 гадоў таму з выставы вырабаў рамеснікаў у мясцовым Доме культуры. Яе так захапілі работы вышывальшчыц, што яна тут жа вырашыла паспрабаваць — і ў яе ўсё атрымалася. І не проста атрымалася, а пераўзышло ўсе чаканні. — Спачатку гэта былі простыя карціны: вочы, пейзажы, кветкі. Але, калі я зразумела, што магу больш і лепей, спыніцца было н
Таямніцы старажытнага храма. Свята-Мікалаеўская царква ў вёсцы Засімавічы. Частка першая

Таямніцы старажытнага храма. Свята-Мікалаеўская царква ў вёсцы Засімавічы. Частка першая

Актуально, Вёсачка родная мая, Гісторыя з фатаграфіяй, Наша з табой Беларусь, Тварам да веры, Фотофакт
Вы жадаеце даведацца, калі з’явіўся храм у вёсцы Засімавічы? Гэта проста: зазірніце ў «Вікіпедыю» ці адкрыйце любы сайт, прысвечаны царкоўнай гісторыі. Усе яны ўпэўнена называюць дату пабудовы царквы, асвячонай у памяць свяціцеля Мікалая Цудатворца, — 1811 год. Гэта ж дата — на шыльдачцы, якая сведчыць, што храм з’яўляецца помнікам гісторыі і ахоўваецца дзяржавай. Не будзем падвяргаць сумненню гэтыя звесткі, тым больш што яны пацвярджаюцца і дадзенымі Гродзенскага праваслаўнага царкоўнага календара, выдадзенага ў 1899 годзе. Адкрыем яго старонкі і мы. «Царква мураваная, з драўлянаю званіцай, у драўлянай агароджы, збудавана ў 1811 годзе памешчыкам Яльцом. Адстаіць ад Пружан у 6 вярстах. Прыхаджан пры ёй: 1482 мужчынскага полу і 1505 жаночага, а ўсяго 2987, — у сямі паселішчах: Зосімавіч
Чаму студэнткі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта ААТ «Мурава» для праходжання практыкі выбралі

Чаму студэнткі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта ААТ «Мурава» для праходжання практыкі выбралі

Актуально, Вёсачка родная мая, Год качества, Год малой Радзімы, Молодёжный клуб, Новости, Профессия, Сельское хозяйство
Сельгаставарыствы нашага раёна на пастаяннай аснове папаўняюцца маладымі спецыялістамі, большасць якіх выбірае Пружаншчыну не пад прымусам, а па асабістым жаданні. Акрамя таго, у гаспадарках заўсёды адчынены дзверы і для практыкантаў. Ніколі праца на зямлі не была лёгкай ды і не будзе. Нашым продкам, каб ляжаў хлеб пахучы на стале, трэба было добра папрацаваць, ды так, каб сем патоў сышло. Цяпер, канечне, на дапамогу сельскім працаўнікам прыходзіць сучасная тэхніка, але ўсё роўна яны прыкладаюць многа сіл, каб кожны з нас меў шкварку і… чарку. І не толькі, бо ніхто не адмовіцца ад свежага малака, тлустай смятаны, смачных сыроў. А тая ж жывёла як і пяцьдзясят гадоў таму патрабуе штодзённай чалавечай увагі і клопату. Вашай увазе практыканткі Анастасія і Аліса, задорныя, усмешлівыя. Ад