Мы, беларусы — мірныя людзі!
«За моцную і квітнеючую Беларусь!» Так называлася акцыя, якая прайшла ў мінулую нядзелю ў Пружанах.
Сотні працаўнікоў з усяго раёна рушылі ад будынка райвыканкама да гарадской плошчы. Першым перад прысутнымі выступіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь А.Г. Ляўчук.
— Мы вымушаны сабрацца тут, каб заявіць пра сваю грамадзянскую пазіцыю. Каб усе ведалі, што мы за мір, за стабільнасць і за дабрабыт у нашым раёне і Радзіме. Мы прывыклі, што Беларусь – гэта мірная, прыгожая краіна. У нас будуюцца школы, дзіцячыя садкі, бальніцы, спартыўныя аб’екты, жыллё. Функцыянуюць прадпрыемствы, на якіх ёсць працоўныя месцы, ствараецца сацыяльная структура. Але ж зараз знаходзяцца такія асобы, што жадаюць парушыць наш дабрабыт і раз’яднаць наша грамадства…