Пятница, 13 июня 2025

Равнение на героев

Медаль знайшоў героя праз паўстагоддзя

Медаль знайшоў героя праз паўстагоддзя

З кожным годам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны становіцца ўсё менш. Адыходзяць апошнія сведкі той страшнай эпохі — тыя, хто бачыў гэтую вайну з перадавой: на палях бітваў, у атаках, акопах, хто адчуваў яе ледзяное дыханне і гарачы смак Перамогі. Іх успаміны — не па-мастацку прыдуманыя гісторыі, а неацэнныя крупінкі праўды, сапраўдныя сведчанні, расказаныя з першых вуснаў. Сёння, калі жывых галасоў той вайны амаль не засталося, кожнае сказанае імі слова, кожны эпізод становяцца каштоўнымі. Гэта не сухія даты і лічбы, а жывая памяць — трапяткая, горкая, сапраўдная. У ёй страх і мужнасць, роспач і надзея, боль страт і радасць доўгачаканага міру. Міхаіл Максімавіч Грышкевіч як і большасць франтавікоў не любіў гаварыць пра вайну. Але менавіта падобныя скупыя апавяданні — сам
Дзядулевы дакументы захавае архіў

Дзядулевы дакументы захавае архіў

Для ўсіх нас 9 мая 1945 года – асаблівая гістарычная дата. Яна абвеяна веліччу подзвігу, памяць пра які застанецца ў сэрцах наступных пакаленняў. Гэта свята, якое аб’ядноўвае нашчадкаў агульным болем і гонарам за дзедаў і прадзедаў, што заваявалі магчымасць жыць і працаваць у вольнай і мірнай краіне. Важнае значэнне для нас, нашчадкаў, маюць сёння сапраўдныя дакументы ўдзельнікаў вайны: успаміны былых воінаў, партызан, падпольшчыкаў, франтавыя лісты, фатаграфіі, паштоўкі, кнігі, газеты ваеннага часу. Усё гэта і зараз нярэдка захоўваецца ў асабістых архівах ветэранаў вайны і членаў іх сем’яў, і, на жаль, застаецца невядомым шырокаму кругу грамадскасці. Але захаваць дакументы дома ў сілу розных акалічнасцяў бывае цяжка: тэксты лістоў цьмянеюць, папера і фатаграфіі жоўкнуць. За
Пакуль мы памятаем — яны жывуць

Пакуль мы памятаем — яны жывуць

Час няўмольна адлічвае гады, але ёсць даты, перад якімі ён запавольвае рух. 9 Мая — не проста чырвоны дзень у календары, а вечны сімвал мужнасці, смутку і нязломнай сілы духу. Напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі ўспаміны нашчадкаў «бессмяротнага палка» гучаць асабліва пранізліва, нібы рэха далёкіх залпаў салюту, якое даносіцца скрозь дзесяцігоддзі. Мы зноў гартаем старонкі сямейных хронік, успамінаем нашых ветэранаў, каб ажывіць у словах тыя пачуцці, што не змаглі сцерці гады. Бо пакуль мы памятаем — яны жывыя, пакуль мы ўдзячныя — іх Перамога працягваецца… — Мой бацька, Канстанцін Севасцьянавіч Станкевіч, быў прызваны на фронт у жніўні 1944 года, адразу пасля вызвалення Беларусі ад фашыстаў. Яму тады было ўсяго 19 гадоў. Пачатковую ваенную падрыхтоўку праходзіў у г. Кастр
“Старонкі Афганскай вайны”

“Старонкі Афганскай вайны”

Пад такой назвай прайшоў у нашай школе Урок мужнасці ў Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Падрыхтавала мерапрыемства Зашчук Наталля Мікалаеўна – настаўнік гісторыі і класны кіраўнік 7 “Б” класа. Афганская вайна пакінула глыбокі след не толькі ў гісторыі Савецкага Саюза, але і ўсяго свету. У гэтай вайне было прынялі ўдзел больш за 500 тысяч савецкіх салдат. У ходзе мерапрыемства мы даведаліся пра гісторыю тых жудасных дзён і герояў тых падзей. Да мерапрыемства была аформлена выстава з інфармацыяй пра воінаў-інтэрнацыяналістаў – нашых землякоў. Былі прадстаўлены фотаздымкі з архіву сям’і Ганчарэнка, а таксама ўзнагароды Аляксандра Іванавіча, што прадставіла яго ўдава Людміла Пятроўна, якая прысутнічала на мерапрыемстве. Спачатку ўвазе гледачоў быў прапанаваны відэаролік пр
Каб памяталі. Мемарыяльную дошку ў гонар падпольнай камсамольскай арганізацыі адкрылі ў Бярэзніцы

Каб памяталі. Мемарыяльную дошку ў гонар падпольнай камсамольскай арганізацыі адкрылі ў Бярэзніцы

У вёсцы Бярэзніца адбылося мерапрыемства па адкрыцці мемарыяльнай дошкі ў гонар падпольнай камсамольскай арганізацыі, якая дзейнічала ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Апроч мясцовых жыхароў удзел у мерапрыемстве прынялі начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Момлік, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Ружаны-Агра» Таццяна Аўдзейчык і галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце гэтага ж прадпрыемства Наталля Юрэня. З уступнай прамовай у пачатку падзеі выступіў Аляксандр Момлік, які адзначыў, што мерапрыемства носіць важны характар. — У гэтым годзе мы адзначылі 80-годдзе вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта не толькі радасная, але і вельмі смутная дата, яе цана — жыцці мільёнаў людзей. Памяць у першую ч
Хроніка вызвалення Пружаншчыны. 18 ліпеня 1944-га

Хроніка вызвалення Пружаншчыны. 18 ліпеня 1944-га

18.07.44 «Праціўнік адступае, нашы часці авалодалі населенымі пунктамі Паддубна, Шчарчова, Галасяціна, Вежнае». 3 дзённікавых запісаў І.С. Рабаконя, камандзіра дывізіёна 119 гвардзейскага артпалка 50 гвардзейскай стралковай дывізіі 28 арміі
Хроніка вызвалення Пружаншчыны. 17 ліпеня 1944-га

Хроніка вызвалення Пружаншчыны. 17 ліпеня 1944-га

17.07.44 «Упартыя баі ў раёне Пружан. Нашы войскі перарэзалі шашу Пружаны — Відамля. Камандзір батарэі гвардыі лейтэнант Бярэзін паставіў гарматы на прамую наводку, замаскіраваўшы іх. Праз некаторы час на дарозе паказалася калона аўтамашын з мотапяхотай. Падпусціўшы гітлераўцаў на блізкую адлегласць, артылерысты адкрылі агонь па першай і задняй машынах. Ад першага залпу аўтамабілі запалалі. Фашысты ў паніцы замітусіліся, разбегліся па кустах. Калона была разгромлена. Да канца дня стралкі з боем занялі вёску Шакуны». 3 дзённікавых запісаў І.С. Рабаконя, камандзіра дывізіёна 119 гвардзейскага артпалка 50 гвардзейскай стралковай дывізіі 28 арміі
Хроніка вызвалення Пружаншчыны. 13 ліпеня 1944-га

Хроніка вызвалення Пружаншчыны. 13 ліпеня 1944-га

13.7.44. З 1.00 да 3.00 полк сіламі 6 стралковай роты, 2 стралковага батальёна, пераадольваючы агнявое супраціўленне праціўніка, фарсіраваў раку Ружанка, выбіў праціўніка з яе заходняга берага, заваяваў плацдарм. З 3.00 да 5.00 праз раку Ружанка пераправіліся астатнія падраздзяленні, батальённая і палкавая артылерыя і з 5.00 полк пачаў праследаванне праціўніка па маршруце: Баяры, Магілёўцы. Заходней адзнакі 185.8 калона была абстраляна з мінамётаў з лесу, што ў 1,5 км паўночней. Полк кідком выйшаў з паласы абстрэлу і працягваў збліжэнне з праціўнікам, які засеў у раёне Магілёўцаў. На падыходзе да Магілёўцаў полк паўторна быў абстраляны мінамётным агнём з напрамку Лыскава. У 11.30 полк уступіў у бой з ар‘ергардам праціўніка. У 12.30 праціўнік выбіты з Магілёўцаў. Праследуючы прац
Хроніка вызвалення Пружаншчыны. 12 ліпеня 1944-га

Хроніка вызвалення Пружаншчыны. 12 ліпеня 1944-га

12.7.44. Ноччу разведка палка ў складзе разведузводу і сапёраў выявіла ў 4.30 адыход авангарду праціўніка. Полк адразу згарнуўся і выступіў наперад на выкананне раней пастаўленай задачы — захапіць Ружаны. Перадавы атрад у складзе двух узводаў аўтаматчыкаў, сапёрнага ўзвода і ўзвода разведкі выступіў на самаходных гарматах 925-га лсап. У 7.30 полк заняў м. Ружаны і выйшаў да ракі Ружанка. Пераправа аказалася ўзарванай праціўнікам. Праціўнік замацаваўся на заходнім беразе р. Ружанка, вёў моцны франтальны і фланкіруючы кулямётны агонь па месцы магчымай пераправы. Пад агнём праціўніка полк акапаўся і да наступлення цемры заняў абарону. У баях за Ружаны самаходныя гарматы 925-га лсап падбілі дзве самаходкі праціўніка. Разведчыкі і сапёры палка пад агнём праціўніка разведвалі на
Хроніка вызвалення Пружаншчыны. 11 ліпеня 1944-га

Хроніка вызвалення Пружаншчыны. 11 ліпеня 1944-га

11.7.44. Атрымаўшы ўдар на ўчастку Слонім-Жыровічы, праціўнік адступае ў паўднёва-заходнім напрамку. Разведкай устаноўлена, што на ўчастку палка праціўнік адступае на м. Ружаны. У 5.00 полк выйшаў па маршруце Падмоша, Ярутычэ, м. Ружаны. Здзейсніўшы марш у 22 км, полк у 19.00 выйшаў у сутыкненне з праціўнікам у раёне в. Кавалі і на ўскрайку лесу ў 1 км паўночней Кавалёў. Аўтаматчыкі капітана Рубашкіна, якія рухаліся на самаходных гарматах, разгарнуліся ў баявы парадак і штурмам авалодалі Кавалямі, замацаваліся і ўтрымлівалі захоплены аб‘ект да падыходу асноўных сіл палка. З «Журнала баявых дзеянняў» 120 стралковага палка 69 стралковай Сеўскай двойчы Чырванасцяжнай ордэна Суворава дывізіі
Велапрабег, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшоў праз Пружанскі раён (+многа фота)

Велапрабег, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшоў праз Пружанскі раён (+многа фота)

У год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў кожнае мерапрыемства, звязанае з гэтай падзеяй — знакавае. Такім знакавым стаў і рэспубліканскі велапрабег, які стартаваў ад сцен Брэсцкай крэпасці-героя. Дадам, што ўдзельнікі прабегу, а гэта вернікі Беларускай Праваслаўнай Царквы, юныя спартсмены і проста неабыякавыя, патрыятычныя людзі, прымеркавалі велапрабег не толькі да юбілею аперацыі «Баграціён», але і да 40-годдзя ўстанаўлення святкавання Сабора Беларускіх святых. Ікону з выявай святых зямлі Беларускай удзельнікі прабегу вязуць з сабой. Каб сустрэць суполку патрыётаў, якія імчаць на двухколавым транспарце па гістарычных мясцінах Беларусі, і далучыцца да іх, даволі вялікая група прадстаўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў Пружанскага раёна выехала
Шарашоўскай СШ прысвоена імя легендарнага земляка Міхаіла Хацімскага

Шарашоўскай СШ прысвоена імя легендарнага земляка Міхаіла Хацімскага

У Беларусі актыўна ўвекавечваюць памяць выдатных людзей, якія зрабілі значны ўнёсак у развіццё і працвітанне свайго рэгіёна і краіны ў цэлым. Імёнамі вядомых асоб названы вуліцы і скверы, вялікія праспекты і маленькія арганізацыі. З 2016 года Указ Прэзідэнта «Аб увекавечанні памяці аб загінулых пры абароне Айчыны і захаванні памяці аб ахвярах войнаў» даў дадатковы імпульс для работы ў гэтым напрамку. Толькі ў мінулым годзе прыкладна 20 школам Брэсцкай вобласці быў нададзены статус імянных. Да іх ліку ў аўторак дабавілася Шарашоўская сярэдняя школа. Магчыма, хтосьці скажа, што гэта проста даніна модзе і дадатковыя дывідэнды ў развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы. Дазвольце не пагадзіцца. Пабываўшы на такім мерапрыемстве, дакладна разумееш, што ідэалагічны складнік у выхаванн
«Ваверчаняты-экальчаты» навялі парадак на воінскім пахаванні ў Красным і даведаліся пра гераічнае мінулае Беларусі

«Ваверчаняты-экальчаты» навялі парадак на воінскім пахаванні ў Красным і даведаліся пра гераічнае мінулае Беларусі

У мінулую пятніцу работнікі Пружанскага лясгаса сумесна з навучэнцамі дашкольнага лясніцтва «Ваверчаняты-экальчаты», якое функцыянуе на базе дзіцячага сада № 3 г. Пружаны, і старшынёй Мокраўскага сельвыканкама Вольгай Грышкевіч прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў у вёсцы Краснае. Гэта ўжо не першая сумесная работа лесаводаў Пружаншчыны і падрастаючых эколагаў. Кожнае новае мерапрыемства прыносіць дзецям новыя веды, навыкі і адрозніваецца ад папярэдніх. На гэты раз напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, дзеці «дакрануліся» да гераічнага мінулага нашай краіны. Спачатку была прыбрана тэрыторыя вакол брацкай магілы. Дзеці прымалі ў гэтым непасрэдны ўдзел: узброіўшыс
Наш рэпартаж. Дзень Перамогі адсвяткавалі ў Пружанах (+многа фота)

Наш рэпартаж. Дзень Перамогі адсвяткавалі ў Пружанах (+многа фота)

Яркі, сонечны дзень 9 мая, здавалася, радаваўся чарговай гадавіне з дня Вялікай Перамогі. Радаваліся людзі, якія сустракаліся, віншавалі адзін аднаго са святам, радаваліся гарады, населеныя пункты, вуліцы, скверы, што зноў сустрэлі мірную вясну, пад блакітным небам роднай Беларусі. Мерапрыемствы пачаліся з мітынгу і ўскладання кветак да брацкай магілы загінулых вызваліцеляў Пружан на гарадскіх могілках па вуліцы Горка, да іншых помнікаў і абеліскаў горада. Гэтая традыцыя заклалася даўно. Ні адно памятнае месца не застаецца па-за ўвагай насельніцтва Пружанскага раёна. У мітынгу ля брацкай магілы ўдзельнічала кіраўніцтва раёна. Да прысутных звярнуўся старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец, выступіў ваенны камісар Пружанскага раёна Кірыл Шаўчэнка.
Аўтапрабег у рамках спецпраекта «Сёстры Хатыні» прайшоў праз вёску Байкі Пружанскага раёна (+ фота і відэа)

Аўтапрабег у рамках спецпраекта «Сёстры Хатыні» прайшоў праз вёску Байкі Пружанскага раёна (+ фота і відэа)

«Захоўваць памяць пра генацыд беларусаў — наш свяшчэнны абавязак». Менавіта гэты дэвіз стаў лейтматывам патрыятычна-выхаваўчага праекта «Сёстры Хатыні», які рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Патрыёты Беларусі» запусціла сумесна з нацыянальным тэлеканалам АНТ напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі. У рамках яго актывісты вырашылі ажыццявіць аўтапрабегі, каб наведаць месцы ва ўсіх рэгіёнах краіны, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны фашысцкія карнікі спальвалі беларускія вёскі разам з мірным насельніцтвам. Ды не проста пабываць у гэтых святых для нашага народа месцах, а разам з журналістамі тэлеканала стварыць цыкл відэаматэрыялаў пра кожную «сястру Хатыні» і паказаць усяму свету, якую цану Беларусь заплаціла за мірнае неба, і ці пагадзіцца наш народ зноў жа на такія страты.